Logo Polskiego Radia
Print

5 гадоў таму на менскім мэтро адбыўся тэракт

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 11.04.2016 12:59
Штогод, 11 красавіка, менчукі ў дзень тэракту прыносяць да мэмарыяльнага знаку на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» кветкі.
Станцыя мэтро "Кастрычніцкая"Станцыя мэтро "Кастрычніцкая"foto: be.wikipedia.org/CC BY-SA 3.0

Выбух прагрымеў у 17 гадзін 55 хвілінаў на станцыі мэтро «Кастрычніцкая». Загінулі і памерлі ад ран 15 чалавек. Каля 200 атрымалі траўмы.

Выбух адбыўся каля другога вагона ў цягніку, які мусіў рухацца на станцыю «Інстытут Культуры». Імаверна выбуховае прыстасаваньне было закладзена пад лаўку. Магутнасьць выбуховага прыстасаваньня склала ад 5 да 7 кг у тратылавым эквіваленце і было начыненае мэталічнымі элемэнтамі, каб павялічыць паражальнае ўзьдзеяньне і выклікаць шматлікія аскепкавыя раненьні.

За арганізацыю выбуху былі затрыманыя Дзьмітрый Канавалаў і Уладзіслаў Кавалёў. На судзе Кавалёў адчайна даказваў сваю невінаватасьць, а Канавалаў быў інертным.

30 лістапада 2011 года іх прызналі вінаватымі і прыгаварылі да найвышэйшай меры пакараньня — расстрэлу. У сакавіку 2012 г. Канавалаў і Кавалёў былі расстраляныя.

Штогод, 11 красавіка, мінчукі ў дзень тэракту прыносяць да мэмарыяльнага знаку на станцыі мэтро «Кастрычніцкая» кветкі, каб ушанаваць памяць загінулых.

nn.by/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт