Logo Polskiego Radia
Print

Кампанію п'яных хуліганаў на мяжы супакойвалі стрэламі зь пісталета

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 26.03.2016 20:22
Інцыдэнт меў месца на польска-беларускай мяжы на аўтапераходзе “Дамачава”.
Аўтамабільны КПП “Дамачава” на беларуска-польскай мяжы Аўтамабільны КПП “Дамачава” на беларуска-польскай мяжы www.youtube.com

Кампанію п’яных буянаў у памежным пункце пропуску “Дамачава” давялося ўтаймоўваць папераджальнымі стрэламі з табельнай зброі. Як паведамляе агенцтва БелТА са спасылкай на прэс-службу Берасьцейскай памежнай групы, інцыдэнт адбыўся ўвечары 25 сакавіка.

З польскага боку ў пункт пропуску прыбыў аўтамабіль “Рэно”, у якім былі маладыя людзі, жыхары Берасьцейскай вобласьці.

Кіроўца выбраў зялёны калідор для праходжаньня мяжы, а двое яго п’яных пасажыраў перашкаджалі памежнікам працаваць і не рэагавалі на заўвагі. Калі машыну накіравалі ў бокс для паглыбленага дагляду, хлопцы аказалі супраціў аднаму з супрацоўнікаў памежнай службы.

Хуліганы супакоіліся толькі пасьля таго, калі пачулі папераджальны стрэл і калі на іх надзелі наручнікі. Міліцыя, якая прыбыла на месца, забрала хуліганаў у ізалятар часовага ўтрыманьня й склала адміністрацыйны пратакол за непадпарадкаваньне службовым асобам.

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт