Logo Polskiego Radia
Print

„Беларусбанк” устанавіў аўтаматычную дэпазытную машыну

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 15.03.2016 12:50
У найбліжэйшы час банк плянуе распаўсюджваць эксплёатацыю гэткіх машын.
Photo: GotCredit/flickr.com/Commercial use allowed

„Беларусбанк” устанавіў аўтаматычную дэпазытную машыну па прыёме грашовай наяўнасьці. Яна пачала функцыянаваць на базе філіяла № 500 — Менскага ўпраўленьня ААТ „ААБ Беларусбанк”.

Паводле інфармацыі прэс-службы банка, аўтаматычная дэпазытныя машына — гэта электронны праграмна-тэхнічны комплекс, які дазваляе ў кругласутачным рэжыме без прыцягненьня пэрсаналу банка прымаць ад юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў грашовую наяўнасьць з залічэньнем яе на рахунак кліента. Машына гарантуе таксама бясьпечнае захоўваньне прынятай грашовай наяўнасьці з наступным яе выняцьцем і пералікам касавымі работнікамі банка.

АДМ можа ўстанаўлівацца як у структурных падразьдзяленьнях банка, так і на тэрыторыях гандлёва-забаўляльных цэнтраў, дзе ёсьць вялікая колькасьць адносна невялікіх аб'ектаў сфэры гандлю й паслуг. Пры гэтым у кліентаў зьяўляецца магчымасьць здаваць наяўную выручку ў зручны час, а банк эканоміць сродкі на інкасацыю.

У найбліжэйшы час „Беларусбанк” плянуе пачаць досьледна-прамысловую эксплёатацыю аўтаматычных дэпазытных машын на тэрыторыях кліентаў, зацікаўленых ва ўкараненьні такой паслугі.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт