Не караць кіроўцаў за забытае дома пасьведчаньне 
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Anna Zadrożna
                        
                        08.03.2016 13:45
                    
                                 
                
                
                    Гэтую ініцыятыву МУС падтрымала каля 92% рэспандэнтаў.
                
                
                    
                        
Komisja Europejska zarzuciła BMW, Daimlerowi oraz należącym do VW markom Audi, Porsche i Volkswagen zmowę ograniczającą konkurencję w zakresie technologii redukcji spalin.  Foto: pixabay.com/CC0
                     
                
                
                
               
                
                          Ініцыятыва МУС Беларусі па лібэралізацыі адміністрацыйнага заканадаўства атрымала шырокі водгук у насельніцтва, паведамляе БелаПАН са спасылкай на Міністэрства ўнутраных спраў.
На пачатку 2016 году ў МУС прапанавалі лібэралізаваць Кодэкс адміністрацыйных правапарушэньняў для аўтамабілістаў. Пра гэта заявіў начальнік галоўнага ўпраўленьня аховы правапарадку й прафіляктыкі МУС Раман Мельнік.
Удзел у галасаваньні, арганізаваным міліцэйскім ведамствам, узялі больш за 60 тыс. чалавек. У МУС прааналізавана ўжо амаль 3,3 тыс. прапаноў і рэкамэндацый грамадзян.
Самай папулярнай стала прапанова не караць кіроўцаў, якія забыліся дома пасьведчаньне. Гэтую ініцыятыву падтрымала каля 92% рэспандэнтаў.
87% удзельнікаў апытаньня ня бачаць праблемы ў знаходжаньні грамадзяніна ў нецьвярозым выглядзе ў грамадзкім месцы, калі ён не ўяўляе небясьпекі й не парушае парадак, 80% выказалася за павелічэньне ад 400 да 1000 эўра памеру шкоды, нанесенай у выніку ДТЗ, пры якой вадзіцелі транспартных сродкаў маюць права не паведамляць у ДАІ аб здарэньні.
Больш за 70% удзельнікаў апытаньня выказалася за магчымасьць вынясеньня папярэджаньня, а не складаньне пратаколу за спажываньне піва ў грамадзкіх месцах або нецэнзурную лаянку.
Як адзначаюць у МУС, бурная палеміка разгарнулася наконт павелічэньня парога хуткаснага рэжыму да 20 км/г, які б не зьяўляўся парушэньнем правілаў дарожнага руху (ініцыятыву падтрымала 59% апытаных).
68% рэспандэнтаў ухваляе зьняцьце зь міліцыі неўласьцівых функцый.
belapan.com/nn.by/аз