Logo Polskiego Radia
Print

Адборачны тур фэстывалю «Басовішча»

PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak 20.02.2016 12:56
Журы конкурсу абралі 4-х фіналістаў:.К, The Glitchhh, INTELLIGENCY, M.G.
Праект "К"Праект "К"svaboda.org

19 лютага ў Менску адбыўся адборачны тур фэстывалю «Басовішча» пад назвай «Адборышча» з удзелам канкурсантаў і мінулых пераможцаў.

На мерапрыемстве выступалі пераможцы мінулага «Басовішча» Tonqixod і Navi, адмысловыя госьці Akute, Ilo&Friends і Warsaw Balkan Madness, а таксама 10 прэтэндэнтаў на перамогу ў сёлетнім «Басовішчы».

З гэтай дзесяткі журы конкурсу абралі 4-х фіналістаў:.К, The Glitchhh, INTELLIGENCY, M.G.

«Басовішча-2016» стане ўжо 27-м штогадовым фэстывалем. Яно традыцыйна пройдзе каля Гарадка, што пад Беластокам, 22 і 23 ліпеня. Пераможца конкурсу атрымае грашовую ўзнагароду, дадатковы выступ на другі дзень фэсту, гарантаваны выступ на наступным «Басовішчы» і ратацыю на «Радыё Рацыя».

Свабода/нг

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт