Алеся Макаева і Вячаслава Сіўчыка адпусьцілі
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
20.02.2016 13:14
З прадпрымальнікамі ў Сьветлагорску яны абмяркоўвалі сытуацыю, што склалася пасьля прыняцьця ўказа №222.
pixabay.com
Алесь Макаеў і Вячаслаў Сіўчык вызваленыя. 19 лютага яны ў Сьветлагорску сустракаліся зь мясцовымі прадпрымальнікамі, з якімі абмяркоўвалі сытуацыю, што склалася пасьля прыняцьця ўказа №222. Дадзены нарматыўны акт фактычна паралізаваў працу беларускіх ІП, якія гандлююць адзеньнем і абуткам.
На чыгуначным вакзале да актывістаў падышлі восем супрацоўнікаў міліцыі, якія без ніякіх тлумачэньняў затрымалі іх. Ноччу жонка Алеся Макаева Юлія Сцяпанава паведаміла ў Фэйсбуку, што мужчын адпусьцілі.
Нагадаем, што з 1 студзеня 2016 года беларускія ІП масава спынілі гандаль. З гэтай даты, згодна з указам Лукашэнкі, прадпрымальнікі ня могуць прадаваць тавары лёгкай прамысловасьці, увезеныя з краін Мытнага саюза, без сэртыфікатаў. На пустуючых рынках і ў гандлёвых цэнтрах Беларусі праходзяць стыхійныя мітынгі прадпрымальнікаў.
Хартыя’97/нг