Logo Polskiego Radia
Print

Гарадзенскія гандляры ў панядзелак зноў выйдуць на плошчу

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 20.02.2016 09:27
Гарадзенскія прадпрымальнікі, якія працуюць на рынках, таксама зьбіраюцца на плошчу пратэставаць супраць указу № 222.
Prayitno/flickr.com

У мінулы панядзелак больш за сотню гарадзенскіх прадпрымальнікаў, якія пратэставалі на плошчы Леніна супраць указу № 222, абвясьцілі, што ў наступны панядзелак зьбяруцца зноў на тым самым месцы і з тымі ж патрабаваньнямі. Да іх маюць далучыцца і тыя прадпрымальнікі, хто мае адпаведныя дакумэнты на тавар і не прыпыняў працы.

На гарадзенскіх рынках працуюць каля дзесяці адсоткаў індывідуальных прадпрымальнікаў. Пакупнікоў таксама адзінкі. Тавару няшмат, выбар малы. Спадар Уладзімер на рынку «Цэнтральны» распавядае, што ягонай дзейнасьці прыйшоў канец і гэта нягледзячы на тое, што ён гандлюе беларускім таварам. Зарабіць на падаткі і арэнду ўжо не ўдаецца.

Спадарыня Алена дадае: Нас улада сама выштурхоўвае на плошчу.

Спадарыня Ніна, лічыць, што трэба, каб акцыя была арганізаваная. "Трэба стаяць усё ж да нейкай перамогі, каб з намі лічыліся, размаўлялі, улічвалі нашы патрабаваньні. Трэба, каб людзі не баяліся. Але большасьць пакуль надта запалоханыя, баяцца ўсяго. А на кухні, вядома, нічога ня зьменіш", – кажа гандлярка з Горадні, дзе ў панядзелак рыхтуецца чарговы пратэст ІП.

svaboda.org/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт