Апошні з 42 пацярпелых у Раціцкай школе дзяцей выпісаны
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
15.02.2016 14:00
Прычыны атручваньня пакуль няясныя, паўторных зваротаў за мінулы час зафіксавана не было.
foto: pixabay.com
Апошні з 42 пацярпелых у Раціцкай школе (аграгарадок Рацічы Гарадзенскага раёна) дзяцей выпісаны 15 лютага з Гарадзенскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы, паведаміла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі Вольга Шульпіна.
Дзіця заставалася ў стацыянары па ня зьвязаных з атручваньнем прычынах для падстрахоўкі, каб яго стан не пагоршыўся ў сувязі з атручваньнем.
Паводле словаў прадстаўніка Міністэрства аховы здароўя, паўторных зваротаў за мінулы час зафіксавана не было, перадае «Інтэрфакс».
Прычыны атручваньня пакуль няясныя, адзначыла Вольга Шульпіна.
telegraf.by/вс