За мяжой бясьпечней выкарыстоўваць картку з чыпам, а не магнітнай паласой, паведаміў начальнік галоўнага ўпраўленьня разьвіцьця лічбавых банкаўскіх тэхналёгій Нацыянальнага банка Беларусі Аляксандр Сотнікаў.
Раней некаторыя беларускія банкі папярэдзілі кліентаў аб забароне на зьняцьце наяўных сродкаў з картак без чыпа за мяжой.
„Гэта абсалютна разумнае рашэньне банка для мінімізацыі рызыкі кліентаў”, - адзначыў Аляксандр Сотнікаў.
Прадстаўнік Нацбанка нагадаў, што ў Беларусі эмісія картак міжнародных плацёжных сыстэм выключна з магнітнай паласой з 1 ліпеня 2015 году спынена.
Абмежаваньні ўводзяцца таксама для кліентаў некаторых банкаў на зьняцьце наяўных сродкаў з картак за мяжой.
„Абмежаваньні ўводзяцца толькі ў тых краінах, дзе даволі высокі ўзровень махлярства. Такія захады робяцца, каб абараніць трымальнікаў картак ад патэнцыяльнага махлярства”, - пракамэнтаваў Аляксандр Сотнікаў.
Зьняцьце грошай у банкаматах з дапамогай картак, якія маюць мікрапрацэсар (чып) і магнітную паласу „Беларусбанк” прыпыніў да 20 кастрычніка 2017 году ў некаторых краінах далёкага замежжа.
Калі гаварыць аб картках „MasterCard”, то гэта Камбоджа, Ганконг, Малайзія, Нэпал, Філіпіны, Віетнам, Рэспубліка Карэя, Індыя, Інданэзія, Тайлянд, Кітай, Японія, ЗША. Што датычыцца „VISA” і „Maestro”, то гэта Нэпал, Індыя, Інданэзія, Тайлянд, Кітай, Японія й ЗША.
Правядзеньне апэрацый зьняцьця наяўных сродкаў у банкаматах з плацёжных картак фізычных асоб, выпушчаных толькі з магнітнай паласой, часова прыпынена ва ўсіх замежных краінах.
Інфармацыя аб абмежаваньнях пры разьліках карткамі з магнітнай паласой і зьняцьці грошай за мяжой з 1 сакавіка разьмешчана таксама на сайце БТА банка.
belta.by/аз