Logo Polskiego Radia
Print

Менскія таксісты пратэставалі супраць Uber X

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 07.02.2016 08:41
Удзельнікі сходу не выключалі масавых акцыяў пратэсту.
Photo: UberPhoto: Uber

Менскія таксісты ў суботу правялі стыхійны сход кіроўцаў усіх дысьпетчарскіх службаў сталіцы.
Прыход на рынак новага бюджэтнага сэрвісу таксі Uber X стаў для іх «апошняй кропляй». Як тлумачаць самі таксісты, яны павінны плаціць падаткі, павышаную страхоўку, дарожны збор двойчы на год, абанэнцкую плату дысьпетчарам службы, а таксама несьці шэраг іншых выдаткаў. Uber вольны ад такога фінансавага цяжару й таму можа зьбіваць кошты.

У цэлым кіроўцы таксі разумеюць, што прыход Uber выгадны кліенту й што гэты сэрвіс усё адно ня выцесьніць традыцыйную таксоўку з вуліцы. Але ж пры гэтым яны наракаюць, што дзяржава «выціскае зь іх усе сокі, штрафуе, карае й нічога не дае наўзамен».

Апошнім разам тарыфы на праезд на таксі павышаліся, калі даляр каштаваў 8 тыс. рублёў. Цяпер яны працягваюць езьдзіць за 6,5 тыс. за км.
Ня ўсе таксісты могуць сысьці да Uber: многія ня могуць дазволіць сабе новую машыну з катэгорыі «да пяці год».

Удзельнікі сходу не выключалі масавых акцыяў пратэсту. Сярод іншага яны пагражаюць выехаць на МКАД і «спыніць горад».

У сталіцы на сёньня працуе каля 6 тыс. легальных таксістаў.

tut.by/эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт