Беларусь разьвівае ваенную супрацу з Расеяй
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
30.01.2016 11:07
Гурулёў: Зараз у каапэрацыі знаходзяцца 200 беларускіх і 900 расейскіх прадпрыемстваў.
Photo:ru.wikipedia.org
Нягледзячы на ўзмацненьне жорсткасьці доступу да расейскага абаронзаказу, беларускія прадпрыемствы маюць магчымасьць працаваць з Расейскай Фэдэрацыяй, заявіў журналістам 29 студзеня старшыня Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі Сяргей Гурулёў.
„І „Пеленг” працуе, і МЗКЦ працуе”, - адзначыў ён.
Менскі завод колавых цягачоў, паводле слоў Гурулёва, ужо выйшаў на новую сэрыю базавых машын для расейскіх ракетных сыстэм. Зараз у каапэрацыі знаходзяцца 200 беларускіх і 900 расейскіх прадпрыемстваў.
„У нас ёсьць дагаворы, пагадненьне па ваенна-тэхнічным супрацоўніцтве. Яно жорстка й строга выконваецца. У нас ёсьць праграма да 2020 году”, — сказаў кіраўнік Дзяржаўнага ваенна-прамысловага камітэта Беларусі.
Як заявіў Гурулёў Беларускай інфармацыйнай кампаніі БелаПАН, Дзяржкамваенпрам плянуе разьвіваць партнэрства з Расеяй як асноўным партнэрам, з Кітаем, многімі іншымі краінамі — усяго іх 48.
belapan.com/аз