За 2015 год дзярждоўг Беларусі вырас амаль на 67%
                
                    
                        PR dla Zagranicy
                    
                    
                        Valery Sauko
                        
                        29.01.2016 16:49
                    
                                 
                
                
                    У мінулым годзе было выплачана замежным дзяржавам і арганізацыям 2,01 мільярда даляраў пазыкаў.
                
                
                    
                        
Mark Hodson Foto/flickr.com
                     
                
                
                
               
                
                         29 студзеня 2016 года Міністэрства фінансаў апублікавала зьвесткі па дынаміцы дзяржаўнага доўгу Беларусі ў мінулым годзе. Па стане на першага студзеня сукупны дзярждоўг склаў 328,6 трыльёна рублёў, што на 131,1 трыльёна, або на 66,4 працэнта больш, чым у пачатку 2015-га года.
Зьнешні дзярждоўг склаў 12,4 мільярда даляраў, ці 22,7 працэнта ад ВУП. За папярэднія дванаццаць месяцаў ён скараціўся на 113,9 мільёна даляраў, або на 1,1 працэнта. Унутраны дзярждоўг вырас на 49,1 трыльёна рублёў, або на 101,4 працэнта, і дасягнуў 97,4 трыльёна.
У мінулым годзе ўлады Беларусі прыцягнулі зьнешніх пазыкаў на 2,17 мільярда даляраў. Большая частка сродкаў паступіла ад Расеі (больш за 1,5 мільярда даляраў), банкаў Кітая (500 мільёнаў даляраў) і Міжнароднага банку рэканструкцыі й разьвіцьця (73 мільёны). Было выплачана замежным дзяржавам і арганізацыям 2,01 мільярда даляраў.
тэлеграф/вс