Logo Polskiego Radia
Print

Бюджэт пражытачнага мінімуму вырасьце на 1 эўра

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 28.01.2016 16:33
Павелічэньне БПМ прычыніцца да невялікага росту пэнсій - на 1,4%.
radyjo.net

У Беларусі ўстаноўлены новы бюджэт пражытачнага мінімуму. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы й сацыяльнай абароны, апублікаваным на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

З 1 лютага па 30 красавіка бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва складзе ў месяц 1 млн. 591 тыс. 310 рублёў — прыкладна на 24 тысячы рублёў, або на 1 эўра, больш за папярэдні паказчык.

Павелічэньне БПМ пацягне зь лютага й невялікі рост пэнсій (на 1,4%), надбавак, а таксама відаў дзіцячых дапамог, якія вылічваюцца ў прывязцы да бюджэту пражытачнага мінімуму. Аднаразовая дапамога пры нараджэньні першага дзіцяці на наступныя тры месяцы складзе 15 млн. 913,1 тыс. рублёў, другога й наступных — 22 млн. 278,3 тыс. рублёў.

Зь лютага па красавік памер штомесячнай дапамогі па доглядзе дзіцяці да трох гадоў на першае дзіця вырасьце да 2 млн. 450,5 тыс. рублёў, на другое й наступных дзяцей - да 2 млн. 800,5 тыс. рублёў, на дзіця-інваліда - да 3 млн. 150,6 тыс. рублёў.

kp.by/nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт