Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь не забароніць грамадзянам РФ вылятаць у Эгіпет

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 14.01.2016 12:38
Пра гэта заявілі ў Дзяржпагранкамітэце краіны.
Photo: SuperJet International/flickr.com

Дзяржаўны пагранічны камітэт Беларусі не даваў ніякіх указаньняў або рэкамэндацый адносна забароны беларускім турфірмам адпраўляць грамадзян Расеі ў Эгіпет.

Пра гэта заявіў прэс-сакратар пагранведамства Аляксандр Цішчанка, камэнтуючы інфармацыю, якая зьявілася ў інтэрнэце, на фоне дзейнай забароны на расейскія палёты ў арабскую краіну пасьля катастрофы аэробуса „Кагалымавія” над Сынаем 31 кастрычніка.

„Мы ня можам забараніць грамадзянам Расеі вылятаць куды б там ні было пры наяўнасьці сапраўдных дакумэнтаў. Мы не давалі ніякіх указаньняў або рэкамэндацый турапэратарам. Фактаў нявыпуску расейскіх турыстаў у Эгіпет зь Беларусі не было”, - сказаў Цішчанка.

Ён зазначыў, што для перасячэньня дзяржаўнай мяжы ў аэрапорце неабходны білет і пашпарт, а ніяк не пуцёўка. „З якой мэтай чалавек ляціць у Эгіпет, на білеце не напісана. Тое ж самае тычыцца пашпарта”, - падкрэсьліў прадстаўнік Дзяржпагранкамітэта.

У сытуацыі, якая склалася, ён мяркуе, што некаторыя беларускія турфірмы, якія зьяўляюцца „дочкамі” расейскіх, „магчыма, страхуюцца”, „выконваюць указаньні сваіх галаўных офісаў”.

belapan.cpm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт