Мінабароны: інфармацыя аб расейскай авіяцыі не адпавядае рэчаіснасьці
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
14.01.2016 10:38
Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвергла заяву сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны.
Gruszecki/Wikipedia
Міністэрства абароны Беларусі катэгарычна абвергла заяву сакратара Савета нацыянальнай бясьпекі й абароны Ўкраіны Аляксандра Турчынава, зробленае ім у «Фэйсбуку».
Прадстаўнік украінскага ваенна-палітычнага кіраўніцтва абвясьціў, што Расея перакінула свае ваенна-транспартныя самалёты, зьнішчальнікі Су-27 і баявыя верталёты на аэрадром у Бабруйску (Магілёўская вобласьць).
«Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасьці», – заявіў БелаПАН начальнік упраўленьня інфармацыі галоўнага ўпраўленьня ідэалягічнай работы Міністэрства абароны палкоўнік Уладзімір Макараў.
Нагадаем, у верасьні 2015 прэзыдэнт РФ Уладзімір Пуцін даручыў Міністэрству абароны й МЗС Расеі правесьці з Менскам перамовы й падпісаць пагадненьне аб разьмяшчэньні ў Беларусі авіябазы. Праз некалькі тыдняў Аляксандар Лукашэнка заявіў, што гаворкі аб разьмяшчэньні расейскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ніколі не вялося.
naviny.by/ав