Logo Polskiego Radia
Print

Памочнік прэзыдэнта прапануе скараціць дэкрэтны водпуск

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 13.01.2016 16:34
У Беларусі самы працяглы «дэкрэтны» адпачынак, тады як у Расеі ён складае паўтара года, а ў Казахстане – год.
Foto: pixabay.com

Сёньня стала вядома, што памочнік прэзыдэнта па эканамічных пытаньнях Кірыл Руды прапанаваў скараціць водпуск па догляду за дзецьмі ў Беларусі зь цяперашніх трох гадоў да двух. Ён зьвярнуў увагу на тое, што ў Беларусі самы працяглы «дэкрэтны» адпачынак, тады як у Расеі ён складае паўтара года, а ў Казахстане – год.

У артыкуле, апублікаваным у «Беларускім эканамічным часопісе», чыноўнік прывёў плюсы й мінусы адпачынку па догляду за дзіцем, які працягваецца тры гады. Так, пазытыўным момантам зьяўляецца стварэньне ўмоў для пасьпяховага груднога гадаваньня й паляпшэньне здароўя маці й дзіцяці. Пры гэтым працяглы «дэкрэтны» адпачынак нэгатыўна адбіваецца на колькасьці працоўнай сілы, ВУП і зьяўляецца дадатковым стымулам да дыскрымінацыі на рынку працы.

Па словах Кірыла Рудава, цяпер у нашай краіне маецца аб'ектыўная магчымасьць скараціць адпачынак па догляду за дзіцем, што павінна прывесьці да росту эканомікі на 2,3%.

Тэлеграф/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт