БСДП («Грамада») ідзе на выбары самастойна
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
02.01.2016 09:08
Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў мусяць адбыцца не пазьней за верасень 2016 году.
Цэнтральны Камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі («Грамада»), якую ачольвае Ірына Вештард, прыняў пастанову аб падрыхтоўцы да палітычнай кампаніі «Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь».
Пасьля дыскусіі з удзелам Алега Трусава, Паўла Знаўца, Мечыслава Грыба ды іншых партыйцаў, было вырашана, што партыя, не адмаўляючыся ад ідэі кааліцыі зь іншымі дэмакратычнымі партыямі, ідзе на выбары самастойна. Канчаткова фармат удзелу сацыял-дэмакратаў у палітычнай кампаніі вызначыць партыйны зьезд, які пройдзе прыблізна ў чэрвені 2016 году і на якім адбудзецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты.
Чарговыя выбары ў Палату прадстаўнікоў мусяць адбыцца не пазьней за верасень 2016 году.
svabodа.org/яс