Logo Polskiego Radia
Print

БСДП плянуе ўдзельнічаць у парлямэнцкіх выбарах самастойна

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 31.12.2015 10:32
Раней падобным чынам вырашылі Партыя БНФ і кампанія „Гавары праўду”.
Photo: pixabay.com/CC0 Public Domain

Цэнтральны камітэт Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) прыняў пастанову аб падрыхтоўцы да палітычнай кампаніі „Выбары ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу”.

„БСДП, не адмаўляючыся ад ідэі кааліцыі зь іншымі дэмакратычнымі партыямі, ідзе на выбары самастойна”, - гаворыцца ў прэс-рэлізе партыі.

Канчаткова фармат удзелу сацыял-дэмакратаў у палітычнай кампаніі вызначыць партыйны зьезд, які пройдзе прыблізна ў чэрвені наступнага году й на якім адбудзецца вылучэньне кандыдатаў у дэпутаты.

Раней ісьці на выбары самастойна вырашылі Партыя БНФ і кампанія „Гавары праўду”, хоць у кожнай з гэтых структур ня больш за некалькі соцень актывістаў.

nn.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт