Logo Polskiego Radia
Print

МУС Беларусі прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забылі дома правы

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 29.12.2015 17:33
Паводле МУС, ДАІ можа ж праверыць кіроўцу па базах даных.
Photo: pixabay.com

МУС Беларусі прапануе не штрафаваць кіроўцаў, якія забылі дома правы. Аб гэтым 28 сьнежня журналістам паведаміў міністар унутраных спраў Ігар Шуневіч.

Міністар адзначыў, што з улікам цяперашняга ўзроўню разьвіцьця тэхнікі кожны супрацоўнік ДАІ можа праверыць кіроўцу па базах даных.

„Калі ён не парушальнік, належным чынам атрымаў вадзіцельскае пасьведчаньне, то, на мой погляд, падставы прыцягнуць да адказнасьці яго за забыўчывасьць няма”, - сказаў Ігар Шуневіч. На гэты час за забытыя дома правы, у адпаведнасьці з заканадаўствам, належыць штраф.

Ёсьць яшчэ некалькі адміністрацыйных правапарушэньняў, рэагаваць на якія, паводле ацэнак МУС, можна больш лагодна. Адпаведныя ініцыятывы ў бліжэйшы час, магчыма да канца году, будуць вынесены на грамадзкае абмеркаваньне.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт