Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі ў 5 разоў падаражэлі паслугі мытні за „растаможку” аўтамабіляў

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 22.12.2015 14:57
Стаўка вырасла з 10 да 50 эўра.
pixabay.com

Стаўка збораў за ажыцьцяўленьне мытных апэрацый у дачыненьні да транспартных сродкаў, што ўвозяцца фізычнымі асобамі, у Беларусі павялічылася з 10 да 50 эўра. Такім чынам, яна зраўнялася са стаўкай збору для індывідуальных прадпрымальнікаў і арганізацый.

Адпаведныя зьмены прадугледжаны ўказам кіраўніка дзяржавы № 496 ад 17 сьнежня, інфармуе прэс-служба Дзяржаўнага мытнага камітэта. Ён апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале і ўжо ўступіў у сілу.

Адзначаецца, што прычына зьменаў заключаецца ў тым, што дзеяньні мытных органаў пры мытным афармленьні транспартных сродкаў, якія ўвозяцца фізычнымі асобамі, арганізацыямі й індывідуальнымі прадпрымальнікамі аналягічныя.

Устанаўленьне ставак збору ў эўра, як і раней, не азначае, што выплачвацца гэты збор павінен у замежнай валюце. Аплачваць мытныя плацяжы трэба ў беларускіх рублях, пералік робіцца па курсе Нацбанка на дзень мытнага дэкляраваньня.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт