Рэктар БДУ праігнараваў патрабаваньні студэнтаў
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
02.12.2015 17:49
Студэнты з плякатамі сабраліся каля галоўнага корпуса, скандуючы «Рэктар, выходзь!» і «Рэктара на дыван!»
Будынак рэктарата БДУcommons.wikimedia.org/Hanna Zelenko
У Менску 2 сьнежня прайшоў Марш студэнтаў, удзел у якім, паводле словаў арганізатараў, прынялі каля 200 чалавек, паведамляе telegraf.by. Навучэнцы, якія патрабуюць адмены плянаванага ўвядзеньня платных пераздач, дамагаліся сустрэчы з рэктарам Белдзяржунівэрсытэта, але той іх праігнараваў.
Марш пачаўся каля 13:00 у Міхайлаўскім сквэры, адкуль студэнты рушылі ва ўнутраны дворык БДУ. Аднак праход у яго, звычайна адкрыты, быў зачынены. Нечакана зачынены «на рамонт» быў і ўваход у галоўны корпус БДУ.
Нягледзячы на гэта студэнты з плякатамі сабраліся каля галоўнага корпуса, скандуючы «Рэктар, выходзь!» і «Рэктара на дыван!», для чаго нават разаслалі спэцыяльны чырвоны дыван. Але Сяргей Абламейка заклікі праігнараваў. Не дачакаўшыся рэктара, студэнты ў 14:15 завяршылі акцыю.
Аб затрыманьнях не паведамляецца. Між тым у дачыненьні да тых, хто быў з плякатамі, склалі пратаколы аб адміністрацыйных правапарушэньнях.
вс