У нядзелю - мокры сьнег, дождж, на дарогах – галалёдзіца
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
28.11.2015 10:42
Тэмпэратура паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
final gather/flickr.com
У бліжэйшыя суткі, 29 лістапада, на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаюцца ападкі (мокры сьнег, дождж), на дарогах – галалёдзіца, паведамляе БелТА са спасылкай на беларускіх сыноптыкаў.
Будзе воблачна. Месцамі магчыма наліпаньне мокрага сьнегу, галалёд, туман. Вецер паўднёва-ўсходні з пераходам на заходні, умераны. Тэмпэратура паветра ўначы складзе 1-7 градусаў марозу, днём будзе ад мінус 3 да плюс 3 градусаў.
вс