Logo Polskiego Radia
Print

Унікальная выстава ёлачных цацак працуе ў Менску

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 25.11.2015 12:04
У мінулым годзе выставу наведала больш за 30 000 чалавек.
pixabay.com

З 21 лістапада 2015 па 17 студзеня 2016 у «Нацыянальным гістарычным музэі Рэспублікі Беларусь» праходзіць выстава «Музэй ёлачных цацак» – гэта ўнікальны праект, які ў мінулым годзе ў Менску наведала больш за 30 000 чалавек.

Каля шасьцісот экспанатаў зь некалькіх тысяч, сабраных у прыватную калекцыю, прадставіў Андрэй Бягун. Ёлачныя цацкі ён зьбірае ўжо шмат гадоў і ў розных краінах – ад Афрыкі да Аўстраліі.

Самы каштоўны экспанат выставы – велізарны шар, якім упрыгожвалі елкі знакамітых калядных Венскіх баляў. Важыць такая цацка больш за два кіляграмы. Тут можна ўбачыць дакладную копію ёлачнага шара, падоранага ўкраінскімі шкловыдзімальнікамі Папе Рымскаму Яну Паўлу II. Самым старым артэфактам, калядным цацкам з Эўропы, больш за сто гадоў. Прадстаўлены на выставе й цацкі савецкай эпохі.

Навагоднія традыцыі афрыканскіх народаў прадстаўлены своеасаблівымі вырабамі з Конга, Кеніі, Замбіі. Зроблены яны ў асноўным з прыродных матэрыялаў – каменя, дрэва, пер’яў, плястык там вельмі дарагі.

Экспазыцыя будзе прымаць наведвальнікаў да сярэдзіны студзеня. У рамках выставы пройдуць майстар-клясы па вырабе навагодніх цацак, дзе любы жадаючы зможа размаляваць ёлачную цацку сваімі рукамі й забраць яе з сабой у сьвяточнай упакоўцы.

telegraf.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт