Праз тыдзень - распродажы ў Менскай вобл.
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
22.11.2015 14:37
У гэты дзень у пакупнікоў будзе магчымасьць набыць нехарчовыя тавары па зьніжаных цэнах.
www.belta.by
Адзіны дзень зьніжак пройдзе ў розьнічнай гандлёвай сетцы Менскай вобласьці 29 лістапада, – паведамілі ва ўпраўленьні гандлю і паслуг Мінаблвыканкама. У гэты дзень у пакупнікоў будзе магчымасьць набыць нехарчовыя тавары па зьніжаных цэнах. Канкрэтны памер зьніжкі на той ці іншы тавар гандлёвыя арганізацыі сталічнага рэгіёну агучаць пазьней.
Удзел у адзіным дне скідак прымуць крамы ва ўсіх раённых цэнтрах.
1 сьнежня пачнуцца пераднавагоднія кірмашы і распродажы. Традыцыйна ў іх будуць удзельнічаць арганізацыі прамысловасьці, гандлю, грамадзкага харчаваньня, бытавога абслугоўваньня.
Белта/нг