Дзярждума Расеі ратыфікавала пагадненьне з РБ аб спагнаньні алімэнтаў
PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna
21.11.2015 17:44
Пагадненьне было падпісана ў Маскве 3 сакавіка 2015 году.
Foto: pixabay.com
Дзярждума Расеі ратыфікавала 20 лістапада беларуска-расейскае пагадненьне аб парадку ўзаемнага выкананьня судовых пастаноў па справах аб спагнаньні алімэнтаў.
Пагадненьне было падпісана ў Маскве 3 сакавіка 2015 году. Ім прадугледжваецца, што рашэньні судоў па спагнаньні алімэнтаў, вынесеныя на тэрыторыі адной з краін Саюзнай дзяржавы, ня маюць патрэбы ў спэцыяльнай працэдуры прызнаньня й выконваюцца на тэрыторыі другой.
Пагадненьне прадугледжвае права даўжніка на зварот у суд краіны, на тэрыторыі якой павінна быць выканана судовая пастанова.
belta.by/аз