Беларускія мабільныя апэратары павялічваюць тарыфы
PR dla Zagranicy
Valery Sauko
20.11.2015 15:35
МТС - з 30 лістапада, Velcom - з 1 сьнежня.
Irita Kirsbluma/flickr.com
З 1 сьнежня кампанія Velcom павялічвае плату за свае паслугі. Павышэньне тарыфаў закране абанэнцкую плату тарыфных плянаў, выходныя нацыянальныя галасавыя выклікі, міжнародныя выклікі (за выключэньнем лінейкі ПРИВЕТ), тарыфы на спэцыяльныя й дадатковыя паслугі, прэміюм-SMS, паслугі перадачы дадзеных і роўмінг. Пра гэта паведамляе «Наша Ніва».
Абанэнцкая плата на большасьць тарыфных плянаў вырасьце на Br3-8 тыс. Напрыклад, на тарыфных плянах Smart 1, Smart 2 і Smart 3 павышэньне складзе Br8 тыс.
Адначасова будуць істотна мадыфікаваныя папулярныя прадукты для смартфонаў.
У сваю чаргу з 30 лістапада абанэнцкую плату на большасьці тарыфных плянаў павялічвае кампанія МТС.
вс