Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі скарачаецца колькасьць арганізацый малога й сярэдняга бізнэсу

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 09.11.2015 18:11
Для прыкладу: толькі лічба мікраарганізацый зьменшылася больш чым на тысячу.
GotCredit/flickr.com

У Беларусі скарачаецца колькасьць арганізацый малога й сярэдняга бізнэсу, паведамляе радыё “Рацыя”. Паводле дадзеных Міністэрства падаткаў, у параўнаньні зь мінулым годам такіх плацельшчыкаў паменела амаль на 11 тысяч. Для прыкладу: толькі лічба мікраарганізацый зьменшылася больш чым на тысячу. Аднак, адмоўная тэндэнцыя ніякім чынам не паўплывала на сумы падаткаў, якія плацяць прадстаўнікі прыватнага бізнэсу. Як зазначае старшыня Гарадзенскай абласной падатковай інспэкцыі Лідзія Сямашка, у Беларусі на падатковыя сумы ўплывае ня колькасьць падаткаплацельшчыкаў, а плянавыя паказчыкі, якія з кожным годам узрастаюць.
Суб’екты малога й сярэдняга бізнэсу Беларусі фармуюць бюджэт краіны ў памеры, які складае амаль 30%. За бягучы год яны папоўнілі дзяржаўную казну на суму, якая перавышае два мільярды даляраў.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт