Беларусь на пазыцыі лідара
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
07.11.2015 14:30
Пакуль толькі ў Эўразійскім эканамічным саюзе.
Foto: www.evrazes.com/
Гэтым пахваліўся сёньня міністар па прамысловасьці і аграпрамысловым комплексе Эўразійскай эканамічнай камісіі Сяргей Сідорскі.
Чыноўнік зазначыў, што гэта вынік рэформы, што праводзілі ўлады, у тым ліку глыбокай рэканструкцыі сельскай гаспадаркі.
У выніку Беларусь не стала сыравінным прыдаткам Эўразійскага эканамічнага саюза, а заняла там лідзіруючыя пазыцыі.
Пры гэтым Сідорскі прызнаў, што ёсьць падзеньне продажаў, паказчыкаў разьвіцьця эканомікі ў цэлым. На думку чыноўніка, гэта тлумачыцца тым, што беларуская эканоміка адкрытая, яе нельга аддзяліць ад іншых дзяржаў.
Цяпер, на ягоную думку, важна спакойна паглядзець на працэсы, што адбываюцца, рухацца вывераным шляхам і займаць лідзіруючыя пазыцыі там, дзе можна.
Паводле Белта/юл