Logo Polskiego Radia
Print

Неўзабаве ў Менску будзе адкрытая чарговая прыватная кнігарня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 06.11.2015 14:52
На дадзены момант двухмільённы Менск мае ўсяго дзьве прыватныя кніжныя крамы.
Foto: flickr.com

Выдавецтва «Галіяфы» знайшло новае памяшканьне замест таго, зь якога летась давялося раптоўна выселіцца. Паводле дырэктара выдавецтва Зьміцера Вішнёва, цяпер ідзе афармленьне дакумэнтаў ды вырашаюцца розныя адміністрацыйныя пытаньнія. Паводле яго, кнігарня будзе адкрытая цягам месяца.
Як паведамляе «Рацыя», на дадзены момант двухмільённы Менск мае ўсяго дзьве прыватныя кніжныя крамы – «логвінаЎ» і «Кніжны салён». Зьміцер Вішнёў пакуль не раскрывае дакладнага адрасу і даты прэзэнтацыі новай кнігарні. Але завярае, што цяпер «Галіяфы» будуць разьмяшчацца ў самым цэнтры Менска – у Траецкім прадмесьці.

вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт