Прэзэнтацыя кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!»
PR dla Zagranicy
Alena Vialichka
04.11.2015 12:07
Гэта гумарыстычны гід па выжываньні ў Беларусі, складзены на ангельскай і беларускай мовах.
etobelarusdetka.com
У суботу, 7 лістапада, пройдзе прэзэнтацыя кнігі «Гэта Беларусь, дзетка!» – шчодра ілюстраванага гумарыстычнага гіда па выжываньні ў Беларусі, складзенага на ангельскай і беларускай мовах. Кніга паўстала на базе папулярнага блёгу «Гэта Беларусь, дзетка!»
Імпрэза мае адбыцца ў бліжэйшую суботу з 14 да 16 гадзін у галерэі «Ў».
У праграме сустрэча з аўтаркамі кнігі, розыгрыш прызоў, падвядзеньне вынікаў конкурсаў, сярод іх – конкурсу хэштэга на самы вясёлы фотаздымак, разьмешчаны з хэштэгам #hetabelarusdzietka або #etobelarusdetka ў сацыяльных сетках. Кнігу можна будзе набыць і падпісаць наўпрост у аўтараў або загадзя ў кнігарні «ЛогвінаЎ» ці іншых крамах горада.
Аўтары, Марыя Чаракова й мастачка Марта Чарнова, беларускі, якія воляй лёсу ў малым узросьце апынуліся за мяжой, але не пакінулі любові да Радзімы й гараць жаданьнем адкрываць «гэту бясконца цікавую краіну» для сябе й замежнікаў, падзеляцца асабістымі гісторыямі й распавядуць пра шлях кнігі да чытача.
паводле прэс-інфармацыі/ав