Logo Polskiego Radia
Print

Працягваецца ціск на сям’ю мікашэвіцкага актывіста

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 03.11.2015 15:13
У дом Леаніда Дубаносава завіталі семярых незнаёмых чалавек, калі дома засталіся адны дзеці.
flickr.com

Працягваецца ціск на сям’ю мікашэвіцкага актывіста. У дом грамадзкага актывіста Леаніда Дубаносава зь Мікашэвіч завіталі семярых незнаёмых чалавек, калі дома засталіся адны дзеці: 12-гадовы Ільля й 9-гадовы Віталь. Дзеці разгубіліся, калі ўбачылі столькі людзей, адзін зь якіх быў у міліцэйскай форме. У гэты час Леанід з жонкай паехалі на рынак купляць зімовае адзеньне дзецям.
Мэтадыст Лунінецкага раённага аддзела адукацыі Ала Віктаровіч сказала, што па загадзе кіраўніцтва яны выяўлялі ў Мікашэвічах праблемныя сем’і.
Леанід Дубаносаў пазбавіўся працы на прадпрыемстве «Граніт» з-за нежаданьня – па загадзе начальства – пакінуць незалежны прафсаюз. А калі стаў балятавацца кандыдатам у дэпутаты мясцовага савета, зрабілі беспрацоўнай і жонку, павесіўшы на яе як на старэйшага прадаўца прыватнай крамы доўг у 35 мільёнаў.

рацыя/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт