Logo Polskiego Radia
Print

У Беларусі павялічваецца працягласьць платных дарог

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 31.10.2015 16:13
З 1 лістапада 2015 года ў Беларусі ў сыстэму BelToll уводзяцца новыя ўчасткі платных аўтадарог.
flickr.com

З 1 лістапада 2015 года ў Беларусі ў сыстэму BelToll уводзяцца новыя ўчасткі платных аўтадарог, што прадугледжана пастановай урада. Да гэтай сыстэмы далучацца больш за 300 кілямэтраў беларускіх дарог, і з заўтрашняга дня платнымі стануць 1512 кілямэтраў – гэта амаль удвая больш, чым пры запуску электроннай сыстэмы спагнаньня платы за праезд летам 2013 года.
У прыватнасьці, спагнаньне платы за праезд будзе ажыцьцяўляцца на новых участках аўтатрас М-5/Е 271 Менск – Гомель, М-6/Е 28 Менск – Горадня – мяжа Польшчы (Брузгі), Р-99 Баранавічы – Ваўкавыск – Пагранічны – Горадня, Р-23 Менск – Мікашэвічы й Р-21 Віцебск – мяжа РФ (Лёзна). Таксама ў сыстэму BelToll будзе ўключаны пад’езд ад Р99 да мяжы Польшчы (Бераставіца).
У сыстэме зарэгістравана больш 224.000 транспартных сродкаў (паводле стану на верасень 2015 года), кантроль за якімі ажыцьцяўляецца пры дапамозе 90 аўтаматычных станцый збору платы.

тэлеграф/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт