Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь ня хоча расейскай авіябазы?

PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska 31.10.2015 09:54
Разьмяшчэньне расейскай базы на беларускай тэрыторыі будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў - заявіў Лукашэнка.
фота: planetavvs.ru (архіў)фота: planetavvs.ru (архіў)

З ваеннага пункту гледжаньня разьмяшчэньне расейскай авіябазы на тэрыторыі Беларусі ня трэба ні беларускаму, ні расейскаму боку. Пра гэта заявіў Аляксандар Лукашэнка, выступаючы на ​​апэратыўным зборы каманднага складу Ўзброеных Сіл Беларусі.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мірны час у Беларусі ёсьць дзяжурныя сілы СПА, у складзе якіх маецца й расейскі кампанэнт. На аэрадроме ў Баранавічах штосутачна знаходзяцца беларускія экіпажы МіГ-29 і расейскіх Су-27. «Яны са сваёй задачай па ахове дзяржмяжы ў паветранай прасторы спраўляюцца, у тым ліку ў інтарэсах абароны Расейскай Фэдэрацыі», – сказаў беларускі лідар.

«Мы ня ўтойваем, што ў выпадку разьвязваньня ваеннай агрэсіі супраць Беларусі, лічы й супраць Расеі, будзе ўжытая сумесная рэгіянальная групоўка войскаў. А значыць, акрамя нашых Узброеных Сіл, па пляне, гэта таксама не сакрэт, у краіну будуць перакінутыя буйныя сілы расейскай арміі, у тым ліку значная колькасьць расейскай авіяцыі. Але ў выпадку канфлікту або насьпяваючага канфлікту », – падкрэсьліў Лукашэнка.

Кіраўнік краіны дадаў, што для гэтага аэрадромы ў Беларусі ўтрымліваюцца ў нармальным стане й гатоўнасьці прыняць сотні самалётаў, у тым ліку й Расейскай Фэдэрацыі для забесьпячэньня абароны Расеі й Беларусі.

«Гэта значыць паднятая шуміха ў сродках масавай інфармацыі носіць, я лічу, чыста палітычны характар», – заявіў Аляксандар Лукашэнка. На яго думку, у выпадку разьмяшчэньня расейскай базы на беларускай тэрыторыі Беларусь, як і Расея, будзе мець больш мінусаў, чым плюсаў.

БЕЛТА/яс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт