Logo Polskiego Radia
Print

Беларусаў могуць перапісаць у 2020 годзе

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 22.10.2015 09:30
Перапіс насельніцтва можа быць праведзена ва ўсіх дзяржавах, якія ўваходзяць у Эўразійскі эканамічны саюз.
flickr.com

У прэс-службе Эўразійскай эканамічнай камісіі паведамілі, што перапіс насельніцтва можа быць праведзена ва ўсіх дзяржавах, якія ўваходзяць у Эўразійскі эканамічны зьвяз (Армэнія, Беларусь, Казахстан, Кыргызстан і Расея) у 2020 годзе. Пра гэта было заяўлена па выніках пасяджэньня Калегіі ЭЭК.

Паведамляецца, што ўдзельнікі пасяджэньня ўжо ўхвалілі праект рашэньня Савета ЭЭК аб распрацоўцы пляна мерапрыемстваў камісіі па падрыхтоўцы да правядзеньня перапісу насельніцтва ў краінах ЭАЭЗ у 2020 годзе.

У ЭЭК адзначылі, што плян будзе сфарміраваны ў мэтах каардынацыі інфармацыйнага й мэтадалягічнага ўзаемадзеяньня ўпаўнаважаных органаў бакоў у сфэры статыстыкі.

Разам з тым, падкрэсьлена, што ЭЭК "ня будзе падмяняць дзейнасьць урадаў краін-удзельніц па правядзеньні перапісу насельніцтва», таму рашэньні аб правядзеньні нацыянальных перапісаў з вызначэньнем канкрэтных дат і праграм «будуць прымацца нацыянальнымі ўрадамі».

naviny.by/ав

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт