Logo Polskiego Radia
Print

Севярынца выклікае Сьледчы камітэт

PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz 17.10.2015 15:30
У зьвязку з ягоным зваротам ў абарону затрыманага міліцыяй інваліда ў мэтро.
Photo: svaboda.org

Відэа жорсткага затрыманьня сьляпога інваліда на станцыі мэтро «Уручча» зьявілася ў верасьні ў сеціве. Яно выклікала шырокі розгалас.

21 верасьня Павал Севярынец зьвярнуўся ў пракуратуру Першамайскага раёну Менску і запатрабаваў прыцягнуць да адказнасьці супрацоўнікаў міліцыі, зьнятых на відэа. Пра гэта паведаміла прэсавая служба БХД.

Цяпер Павал Севярынец атрымаў ліст са Сьледчага камітэту, дзе паведамляецца, што па гэтай справе ўсчатая крымінальная справа па факце супраціву супрацоўнікам органаў унутраных спраў.

Севярынца выклікалі ў якасьці сьведкі.

Паводле svaboda.org/юл

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт