Беларусь уніфікуе міграцыйнае заканадаўства з Расеяй
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
16.10.2015 15:30
Праз ратыфікацыю міжурадавых пагадненьняў.
foto: Adrian Purser/Wikimedia Commons
Адно зь іх – гэта пагадненьня аб парадку выкананьня адмоў ва ўезьдзе. Дакумэнт быў падпісаны 3 сакавіка 2015 года ў Маскве з мэтай сфармаваць адзіную міграцыйную прастору Беларусі й Расеі. Пагадненьне прадугледжвае наступны парадак: рашэньні пра адмове ва ўезьдзе, прынятыя адным з бакоў, прызнаюцца ў якасьці падставы для адмовы замежнаму грамадзяніну ва ўезьдзе на тэрыторыю другой краіны. Гэта ж тычыцца й выдачы віз.
Сёньня беларускія дэпутаты ратыфікавалі дадзены дакумэнт, як і пагадненьне з Расеяй аб парадку абмену зьвесткамі пра грамадзян Беларусі і Расіі, у адносінах да якіх дзейнічаюць абмежаваньні на выезд. Гэтым крокам беларускія сілавікі хочуць паправіць сытуацыю, калі асобныя грамадзяне Беларусі з абмежаваньнямі на выезд бесьперашкодна выяжджаюць з Беларусі ў трэція краіны праз Расейскую Фэдэрацыю.
Паводле Белта/юл