Cкаргa хрысьціянскіх дэмакратаў на Мінюст
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
14.10.2015 14:20
Рымашэўскі: Усе заявы і дакумэнты Мінюста аб нерэгістрацыі – гэта зьдзек з заканадаўства і грубае парушэньне права грамадзян Беларусі.
bchd.info
13 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося судовае паседжаньне па скарзе на нерэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”. БХД прадстаўлялі сустаршыня Віталь Рымашэўскі і менскі каардынатар, юрыст Вольга Кавалькова. Таксама ў судзе прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ.
“Усе заявы і дакумэнты Мінюста аб нерэгістрацыі – гэта зьдзек з заканадаўства і грубае парушэньне права грамадзян Беларусі на свабоду асацыяцый, свабоду засноўваць палітычныя партыі. Напрыклад, у Клічаве двух чалавек супрацоўнікі выканкаму запужалі і прымусілі адмовіцца ад подпісаў заснавальнікаў. На пытаньне, якім чынам зьвесткі, якія падаюцца ў Мінюст, трапляюць да выканкамаў і КДБ, супрацоўнік Міністэрства адказаў, што гэтыя людзі самі напісалі лісты ў Мінюст і зь імі ніхто не размаўляў ні зь Мінюста, ні выканкаму. І гэтыя людзі, якія паставілі подпісы вясной, самі выпадкова даслалі ліст у жніўні ў Мінюст менавіта ў той кароткі пэрыяд, калі разглядалася пытаньне аб рэгістрацыі БХД. Гэта паказвае ўсю цынічнасьць і абсурднасьць таго, што адбываецца ў нашай краіне.”, - адзначыў Віталь Рымашэўскі.
spring96.org/яс