Лукашэнка прапануе Аўстрыі "новую старонку"
PR dla Zagranicy
Jury Lichtarowicz
13.10.2015 16:39
Ідзецца пра адносіны паміж дзьвюма дзяржавамі.
President Lukashenko:photo - belarus.gov.by
Гэтую прапанову беларускі кіраўнік агучыў сёньня на сустрэчы з прэзыдэнтам Палаты эканомікі Аўстрыі Крыстафам Ляйтлам і першым намесьнікам старшыні Нацыянальнага савета Аўстрыі Карлхайнцам Копфам.
Беларускі бок заявіў, што гатовы на аснове тагачаснага досьведу супрацоўніцтва рухацца наперад. Аснова – гэта шчыльныя сувязі, што Беларусь падтрымлівала з Аўстрыяй. Аляксандар Лукашэнка падзякаваў аўстрыйскаму боку за інвэстыцыі й крэдытную дапамогу па мадэрнізацыі беларускіх прадпрыемстваў.
Ён падкрэсьліў, што ў Беларусі вітаюць аўстрыйскі бізнэс. Пры гэтым, ён выставіў умову, каб у Беларусь аўстрыйцы прыходзілі з эўрапейскім падыходам. Тады Лукашэнка паабяцаў бараніць аўстрыйскія кампаніі, як свае беларускія, і што будзе рабіць усё, каб ім тут было камфортна.
Паводле Белта/юл