Лукашэнка і Пуцін размаўлялі пра авіябазу
PR dla Zagranicy
Natalia Szymkowiak
12.10.2015 15:01
Пуцін і Лукашэнка пабачацца на гэтым тыдні ў Казахстане на саміце СНД і саміце ЕАЭС.
Фота: ИТАР-ТАСС. Архіўны здымакИТАР-ТАСС
Уладзімір Пуцін і Аляксандар Лукашэнка абмяркоўвалі тэму стварэньня расейскай авіябазы ў Беларусі. Пра гэта заявіў журналістам прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў.
«Розныя аспэкты гэтай тэмы абмяркоўваліся паміж двума прэзыдэнтамі. Гэта абмеркаваньне ў канструктыўным духу будзе працягнутае, тым больш што маюцца быць кантакты», – сказаў Пяскоў.
З яго слоў, Пуцін і Лукашэнка пабачацца на гэтым тыдні ў Казахстане на саміце СНД і саміце ЕАЭС. «На палях гэтага саміту ў іх будуць магчымасьці гэта абмеркаваць», – дадаў прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі.
Хартыя’97/нг