«Белаграпрамбанк» далучыўся да праграмы па фінансавай падтрымцы малога й сярэдняга прадпрымальніцтва
PR dla Zagranicy
Jolanta Śmiałowska
06.10.2015 05:51
Гэта азначае, што «Белаграпрамбанк» будзе выдзяляць прадпрымальнікам крэдыты па даступным кошце і з празрыстымі і зразумелымі патрабаваньнямі.
Photo: Glowimages
«Белаграпрамбанк» заключыў з «Банкам разьвіцьця Рэспублікі Беларусь» пагадненьне аб парадку ўзаемадзеяньня ў межах фінансаваньня суб’ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва (МСП) на 2015 год, паведамляе прэс-служба «Банка разьвіцьця».
Гэта азначае, што «Белаграпрамбанк» будзе выдзяляць прадпрымальнікам крэдыты па даступным кошце і з празрыстымі і зразумелымі патрабаваньнямі да пазычальнікаў.
Практычная рэалізацыя праграмы ажыцьцяўляецца з удзелам камэрцыйных банкаў-партнёраў, якія маюць вопыт супрацоўніцтва з малым і сярэднім бізнэсам, і выкарыстае двухузроўневы мэханізм: на першым узроўні «Банк разьвіцьця» выдзяляе фінансавыя рэсурсы банкам-партнёрам, на другім – банкі-партнёры адбіраюць паводле ўзгодненых з «Банкам разьвіцьця» крытэрыяў непасрэдных пазычальнікаў, праводзяць ацэнку іх фінансавага стану і прапанаваных да рэалізацыі праектаў, а таксама прымаюць рашэньні аб выдачы крэдыту.
БелаПАН/яс
На гэты момант праграма «Банка разьвіцьця» па фінансавай падтрымцы МСП рэалізуецца з удзелам 11 банкаў-партнёраў: ААТ «Белгазпромбанк», ААТ «Банк БелВЭБ», ААТ «Беларускі народны банк», ААТ «Белінвестбанк», ЗАТ «МТБанк», ЗАТ «Альфа-Банк», ЗАТ «Банк ВТБ» (Беларусь), ААТ «БПС-Ашчадбанк», ААТ «Прыёрбанк», ААТ «Банк Масква-Мінск», ААТ «Белаграпрамбанк».