Logo Polskiego Radia
Print

Беларусь і Бразылія разглядаюць магчымасьць бязьвізавых паездак

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 01.10.2015 13:54
Алег Краўчанка 1-6 кастрычніка накіроўваецца ў Бразылію й на Кубу.
Foto: flickr.com

Беларусь і Бразылія прапрацоўваюць магчымасьць бязьвізавых паездак па агульнаграмадзянскіх пашпартах. Аб гэтым паведаміў сёньня журналістам начальнік упраўленьня інфармацыі - прэс-сакратар Міністэрства замежных спраў Беларусі Дзьмітрый Мірончык.

Гэтыя пытаньні абмяркоўваюцца ў час паездкі начальніка ўпраўленьня Амэрыкі МЗС Беларусі Алега Краўчанкі 1-6 кастрычніка ў Бразылію й на Кубу. У час візыту адбудуцца двухбаковыя палітычныя кансультацыі са зьнешнепалітычнымі ведамствамі Бразыліі й Кубы на ўзроўні начальнікаў структурных падразьдзяленьняў.

У Бразыліі будуць абмяркоўвацца стан і пэрспэктывы разьвіцьця палітычнага дыялёгу паміж дзьвюма краінамі, а таксама пытаньні гандлёва-эканамічнага й інвэстыцыйнага супрацоўніцтва.

На беларуска-кубінскіх кансультацыях паміж міністэрствамі замежных спраў, якія пройдуць 5-6 кастрычніка, плянуецца абмеркаваньне пытаньняў двухбаковых і шматбаковых адносін, а таксама тэматыкі ўзаемадзеяньня дзьвюх краін у міжнародных арганізацыях.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт