Logo Polskiego Radia
Print

У тэледэбатах на БТ пагадзіліся ўдзельнічаць тры кандыдаты

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 17.09.2015 14:00
Як мяркуюць камэнтатары, Аляксандр Лукашэнка не пажадае ўдзельнічаць у тэледэбатах.
flickr.com

Белтэлерадыёкампанія атрымала заяўку на ўдзел у тэледэбатах ад кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Ўлаховіча. Гэта трэці з кандыдатаў, якія хочуць прыняць удзел у тэледэбатах. Раней аналягічныя заяўкі падалі кандыдаты Сяргей Гайдукевіч і Тацьцяна Караткевіч. Як мяркуюць камэнтатары, Аляксандр Лукашэнка не пажадае ўдзельнічаць у тэледэбатах.

У адпаведнасьці з пастановай ЦВК, тэледэбаты могуць адбыцца пры жаданьні як мінімум двух кандыдатаў.

Як паведамлялася раней, тэледэбаты кандыдатаў у прэзыдэнты пройдуць на тэлеканале „Беларусь 1” 3 кастрычніка. Іх пачатак прызначаны на 17-ю гадзіну.

Доўжыцца тэледэбаты будуць 60 хвілінаў. Дарэчы, замест самога кандыдата ў тэледэбатах можа прыняць удзел давераная асоба.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт