Logo Polskiego Radia
Print

Шчучын сустракае гасьцей Дня беларускага пісьменства

PR dla Zagranicy
Alena Vialichka 05.09.2015 10:20
Урачыстае адкрыцьцё сьвята адбудзецца заўтра, але першыя мерапрыемствы пачнуцца ўжо сёньня.
BELTA

Урачыстае адкрыцьцё сьвята адбудзецца заўтра, але першыя мерапрыемствы нацыянальнага сьвята ў літаратурнай сталіцы 2015 пройдуць ужо сёньня, паведамляе БЕЛТА.

Сёньня адбудзецца адкрыцьцё пасьля капітальнага рамонту Шчучынскай цэнтральнай раённай бібліятэкі імя Цёткі. Тут жа адбудзецца міжнародны круглы стол «Сугучча: літаратурны працэс і інфармацыйнае грамадзтва». Чакаецца, што ў ім возьмуць удзел каля 30 пісьменьнікаў, журналістаў, дзеячаў культуры зь Беларусі, Азэрбайджана, Казахстана, Латвіі, Летувы, Расеі, Таджыкістана, Украіны, Чарнагорыі.

У гэты дзень адбудзецца таксама навукова-практычная канфэрэнцыя «Шчучынскія чытаньні – 2015», якая арганізуецца Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі й іншымі структурамі. Сёньня ў Шчучыне назавуць лепшых маладых чытальнікаў вобласьці на конкурсе «Жывая клясыка».

Павільёны на цэнтральнай плошчы горада зойме фэстываль кнігі й прэсы. На ім, а таксама ў Доме культуры можна будзе пазнаёміцца з разнастайнымі выставамі – кніг, фотаздымкаў, пэрыёдыкі й іншых экспанатаў, зьвязаных зь імёнамі пісьменьнікаў, словам у часы Вялікай айчыннай вайны. Нават спартыўнае сьвята на абноўленым стадыёне «Алімп» сёньня будзе насіць «літаратурную» скіраванасьць – арганізатарам яго зьяўляецца Саюз пісьменьнікаў Беларусі.

Вечар першага сьвяточнага дня завершыць «Тэатральны ўік-энд». Заслужаны калектыў Беларусі «Рэспубліканскі тэатар беларускай драматургіі» пакажа спэктакль «Ціхі шэпт сыходзячых крокаў» Дзьмітрыя Багаслоўскага.

Белта/ав


Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт