Logo Polskiego Radia
Print

Устаноўлены памер лесасечнага фонду на 2016 год

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2015 13:48
У будучым годзеў у Беларусі будзе рэалізавана амаль 9 млн. кубамэтраў драўніны.
flickr.com

Пастановай Савета міністраў № 713 ад 26 жніўня ў Беларусі ўстаноўлены памер лесасечнага фонду й аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні на 2016 год.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, памер лесасечнага фонду на 2016 год складзе 11 млн. 585,5 тыс. кубамэтраў, аб'ёмы рэалізацыі драўніны на пні — 8 млн. 978 тыс. кубамэтраў. Нагадаем, на 2015 год лесасечны фонд быў заплянаваны на ўзроўні 11 млн. 259,4 тыс. кубамэтраў, аб'ёмы рэалізацыі драўніны — 8 млн. 265 тыс. кубамэтраў.

Згодна з дакумэнтам Міністэрству лясной гаспадаркі, Міністэрству абароны, Міністэрству адукацыі й Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі даручана прыняць неабходныя меры па рэалізацыі ўказаных аб'ёмаў і забясьпечыць кантроль за водпускам драўніны на пні.

Аблвыканкамам даручана забясьпечыць кантроль за мэтавым выкарыстаньнем драўніны лесакарыстальнікамі, якія ў зацьверджаных аб'ёмах набудуць яе ў 2016 годзе з лесасечнага фонду па таксавай цане, а Міністэрству ўнутраных спраў - за мэтавым выкарыстаньнем драўніны, набытай арганізацыямі крымінальна-выканаўчай сыстэмы й лячэбна-працоўных прафілякторыяў.

Міністэрству лясной гаспадаркі таксама даручана забясьпечыць каардынацыю нарыхтоўкі драўніны з наступнай рэалізацыяй у нарыхтаваным выглядзе на біржавых таргах адкрытага акцыянэрнага таварыства „Беларуская ўнівэрсальная таварная біржа”.

belapan.com/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт