Logo Polskiego Radia
Print

Расея будзе пастаўшчыком ядзернага паліва для БелАЭС

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 27.08.2015 17:00
Паведаміў намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.
Здымак мае ілюстрацыйны характарЗдымак мае ілюстрацыйны характарFoto: Rob/Flickr.com/CC BY-ND 2.0

Карпарацыя „Расатам” будзе асноўным пастаўшчыком ядзернага паліва для Беларускай атамнай электрастанцыі. Аб гэтым паведаміў сёньня ў час брыфінгу на тэму „Бясьпечнае разьвіцьцё атамнай энэргетыкі й рэжым нераспаўсюджаньня - гарантыі будучыні чалавецтва” ў прэс-цэнтры БЕЛТА намесьнік міністра энэргетыкі Беларусі Міхаіл Міхадзюк.

„Паміж Беларусьсю й Расеяй падпісана міжурадавае пагадненьне па ўзьвядзеньні БелАЭС, якім прадугледжана, што карпарацыя „Расатам” гатова нам пастаўляць ядзернае паліва. Цяпер мы працуем над праектам кантракта па гэтым пытаньні”, - адзначыў Міхаіл Міхадзюк.

Паводле яго слоў, Міжнародны банк нізкаабагачанага ўрану - гэта альтэрнатыва пастаўкі такога кампанэнта для ядзернага паліва для любой атамнай станцыі ў сьвеце. „Калі дзяржава ня мае магчымасьці набыць абагачаны ўран, які зьяўляецца адным з кампанэнтаў ядзернага паліва, на камэрцыйным рынку з-за форс-мажорных абставін, яна зможа скарыстацца гэтым банкам”, - растлумачыў намесьнік міністра.

Беларуская АЭС - праект па будаўніцтве атамнай электрастанцыі тыпу АЭС-2006, які рэалізуецца за 18 км ад Астраўца (Гарадзенская вобласьць). БелАЭС будзе складацца з двух энэргаблёкаў сумарнай магутнасьцю да 2400 (2х1200) МВт. У адпаведнасьці з генэральным кантрактам на будаўніцтва станцыі першы энэргаблёк плянуецца ўвесьці ў эксплёатацыю ў 2018 годзе, другі - у 2020 годзе.

belta.by/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт