Logo Polskiego Radia
Print

“Газэту Слонімскую” вінавацяць у абразе Лукашэнкі

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 05.08.2015 16:53
Газэце пагражае штраф у 90 мільёнаў рублёў.

На “Газэту Слонімскую” пачалі адміністрацыйную справу за абразу кіраўніка дзяржавы. Недзяржаўнае выданьне вінавацяць у “распаўсюдзе заведама ілжывых зьвестак, што зьневажаюць гонар і годнасьць прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь”.
5 жніўня галоўнага рэдактара газэты Віктара Валадашчука выклікалі ў Слонімскі РАУС. Яму паведамілі, што падставай для справы стаў артыкул “Голас зь вёскі. Галоўнае, што гаварыць прэзыдэнт добра ўмее”. Гэта было апытаньне жыхароў адной зь вёсак Слонімшчыны наконт выбараў. Што менавіта не спадабалася ў артыкуле, Валадашчуку не паведамілі. Ён у сваю чаргу заявіў, што пакуль не гатовы даваць тлумачэньні з нагоды справы.
Пры гэтым Валадашчук кажа, што нягледзячы на непрыемнасьці газэта рыхтуе наступны нумар.

Калі рэдакцыю прызнаюць вінаватай, ёй можа пагражаць штраф да 90 мільёнаў рублёў (500 базавых велічыняў).

эўрарадыё/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт