Logo Polskiego Radia
Print

Беларусы абыгралі Люксэмбург на чэмпіянаце Эўропы

PR dla Zagranicy
Elvira Sienkiewicz 28.07.2015 12:38
Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі атрымалі перамогу ў заключным матчы першага этапу чэмпіянату Эўропы

Баскетбалісты юніёрскай зборнай Беларусі (U-18) атрымалі перамогу ў заключным матчы першага этапу чэмпіянату Эўропы (дывізіён В).


У матчы пятага тура папярэдняй групы В беларусы зь мінімальнай перавагай абыгралі равесьнікаў зь Люксэмбургу - 72:71 (24:17, 19:11, 15:23, 14:20). У складзе пераможцаў самымі выніковымі сталі Дзьмітры Барысёнак, які набраў 19 ачкоў, Канстанцін Купцэвіч, у якога на бал менш, і Уладзіслаў Мікульскі, які набраў 17 ачкоў.

Гэтая вікторыя стала другой для падапечных Сяргея Варыводава, першая была здабытая ў стартавым паядынку супраць вугорскіх баскетбалістаў - 70:62 (21:19, 9:15, 21:14, 19:14). Акрамя таго, у беларусаў 3 паразы: яны саступілі равесьнікам зь Нідэрляндаў - 51:79 (14:23, 5:20, 19:21, 13:15), Славэніі - 60:96 (18:26, 11:22,18:29, 13:19) і Бэльгіі - 62:96 (16:18, 9:26, 21:18, 16:34).

Падагульняючае становішча каманд: Славэнія - 10 ачкоў, Вугоршчына - 8, Бэльгія - 8, Нідэрлянды - 7, Беларусь - 7, Люксэмбург - 5.

Беларускія баскетбалісты будуць аспрэчваць 17-24-е месцы. Іх супернікамі ў групе I будуць каманды Альбаніі (29 ліпеня) і Балгарыі (30 ліпеня). Акрамя гэтых дружын тут згуляе зборная Люксэмбургу.

У барацьбе за ўзнагароды турніру паўфіналы пройдуць 1 жніўня, а матчы за золата і бронзу адбудуцца 2 жніўня. Пуцёўкі ў элітны дывізіён юніёрскага чэмпіянату Эўропы атрымаюць 3 прызёры гэтага турніру.

эб/belta.by

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт