Logo Polskiego Radia
Print

У „чорны сьпіс” Байнэту папалі старонкі ў сацсетках і відэа на Youtube

PR dla Zagranicy
Anna Zadrożna 24.07.2015 14:50
Усе яны блякуюцца з-за разьмяшчэньня матэрыялаў, якія суд прызнаў экстрэмісцкімі.

У Беларусі будуць блякавацца некалькі супольнасьцяў у разнастайных сацсетках, а таксама відэа некаторых палітычных акцыяў на YouTube

„Чорны сьпіс” беларускіх сайтаў 23 ліпеня павялічыўся на восем пунктаў. Як паведамляе 42.tut.by са спасылкай на інфармаваную крыніцу, для доступу зь Беларусі будуць забароненыя спасылкі на некаторыя відэа палітычных акцый на YouTube, некалькі супольнасьцяў у сацыяльных сетках Facebook, „Вконтакте” й „Twitter”. Таксама ў сьпіс абмежаванага доступу ўвайшла адна пэрсанальная старонка карыстальніка „Вконтакте”.

Усе старонкі блякуюцца з прычыны разьмяшчэньня матэрыялаў, якія суд прызнаў экстрэмісцкімі. У якасьці падставы для блякаваньня прыводзіцца закон „Аб сродках масавай інфармацыі”.

Правайдэры будуць абавязаныя зачыніць доступ да старонак са сьпісу на працягу сутак. Паведамляецца, што блякавацца сайты будуць па IP, DNS і URL.

euroradio.fm/аз

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт