Logo Polskiego Radia
Print

Дні скідак праходзяць у буйных унівэрмагах Менска з 22 па 30 ліпеня

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 22.07.2015 18:00
Гандлёвы дом «На Нямізе» дае пакупнікам 20-працэнтную скідку.

Дні скідак праходзяць у буйных унівэрмагах Менска з 22 па 30 ліпеня.
Гандлёвы дом «На Нямізе» дае пакупнікам 20-працэнтную скідку 22 ліпеня. Набыць тавар таньней на 15% змогуць менчукі й госьці сталіцы 22 і 29 ліпеня ў «Кірмашы». У ЦУМе скідка 17% будзе дзейнічаць 23 ліпеня. ГУМ дасьць сваім пакупнікам 15-працэнтную скідку 30 ліпеня.
У пачатку жніўня ў сталіцы каля Палаца спорту пройдзе трэці спэцыялізаваны кірмаш стокавых нехарчовых тавараў. На мерапрыемстве са скідкамі да 70% можна будзе набыць швейныя, трыкатажныя, галянтарэйныя тавары, коўдры, пледы, абутак для ўсёй сям'і, а таксама прадукцыю грамадзкага харчаваньня.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт