Logo Polskiego Radia
Print

Магчыма, што ў Беларусі рэктараў будуць выбіраць

PR dla Zagranicy
Valery Sauko 13.07.2015 17:39
У Беларусі з 1 верасьня 2015-га года могуць укараніць сыстэму выбарнасьці рэктараў ВНУ.

У Беларусі з 1 верасьня 2015-га года могуць укараніць сыстэму выбарнасьці рэктараў ВНУ. Пра такія пляны заявіў міністар адукацыі Міхаіл Жураўкоў.
Мяркуецца распрацаваць сыстэму, калі кандыдату на пасаду рэктара давядзецца прадаставіць радзе ўнівэрсытэта сваю праграму дзеяньняў. У ёй мусяць быць прапановы «па разьвіцьці ўнівэрсытэта ва ўсіх сфэрах» (адукацыйнай, матэрыяльна-тэхнічнай, навуковай), кажа Жураўкоў. Рада адбярэ лепшыя з праграмаў і дашле іх у Міністэрства адукацыі.

белта/вс

Print
Copyright © Polskie Radio S.A Пра нас Кантакт